- корч
- корч, карча
м.
1. Вывернутый из земли с корнями пень.Павольна тубылец ідзе праз тайгу і сочыць, дзе собаль у корч мільгануў, шукае, дзе ходзіць-лятае касач. Дубоўка. Пісьменнік выварочваў і пілаваў карчы, прычым рабіў гэта з вялікім задавальненнем. Лужанін.2. абл. Куст картофеля, лука и др., вывернутый из земли.А восень - выццё малатарні, хмары пылу, ад якіх душыць усярэдзіне, доўгія рады карчоў бульбы, падкапаных жалезняком Яўхіма ці старога Глушака... Мележ. Не, пакуль тое капаць, маці падкопвала - разграбала рукамі зямлю пад карчамі, выбірала самыя вялікія бульбіны, а астатнія, меншыя, прыгортвала зноў зямлёю... Сачанка. Старая жанчына збірае ў прыпол бульбіны. Бярэ вывернуты з зямлі корч, атрасае і падбірае дробную, нібы гарох, бульбачку. Карамазаў.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.